ЗША заявілі пра гатоўнасць разгарнуць знішчальнікі пятага пакалення
22- 1.08.2015, 11:51
- 38,597
Пасля доўгіх гадоў распрацоўкі знішчальнікі пятага пакалення F-35 прыступяць да баявога дзяжурства.
У Корпусе марской пяхоты ЗША афіцыйна заявілі пра гатоўнасць разгарнуць у свеце эскадрыллю з 10 найноўшых знішчальнікаў-бамбавікоў пятага пакалення F-35B Lightning II, паведамляе "Корреспондент" са спасылкай на Пентагон.
Намеснік міністра абароны ЗША ў закупках, тэхналогіях і лагістыцы Франк Кендал паведаміў, што гэтая пастанова было прынятая пасля стараннага аналізу аперацыйнай гатоўнасці найноўшых знішчальнікаў.
121-я баявая эскадрылля марской пяхоты ЗША (VMFA-121), якая месціцца ў Юме, штат Арызона, стала першай тактычнай адзінкай узброеных сіл ЗША, якая атрымала ў сваё распараджэнне F-35.
Як паведамлялася, у чэрвені амерыканцы ўпершыню прадэманстравалі стральбу з 25-міліметровай гарматы знішчальніка F-35 з выкарыстаннем баявых снарадаў.
Знішчальнік упершыню паказалі шырокай публіцы на авіяшоў AirVenture 2015 у амерыканскім штаце Вісконсін.