28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі і Літвы - значныя чэргі

4
На мяжы Беларусі і Літвы - значныя чэргі

Да сярэдзіны дня 1 жніўня склалася напружаная абстаноўка ў міжнародных аўтадарожных пунктах пропуску праз мяжу на беларуска-літоўскім кірунку.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Найбольш складаная сітуацыя, як адзначаюць у памежным камітэце, у пунктах пропуску, найбліжэйшых да Вільні. Так, у «Каменным Лозе» сабралася блізу 450 грузавікоў і амаль 100 легкавых аўтамашын, у «Катлоўцы» - 120 і 50 адпаведна. Чакаецца павелічэнне чаргі на выезд з краіны і ў пункце пропуску «Беняконі».

У сувязі з вялікай транспартнай плынню, якая перавышае прапускную здольнасць пунктаў пропуску ў адзінку часу, Дзяржаўны памежны камітэт рэкамендуе кіроўцам планаваць і выбіраць маршруты руху з улікам аператыўных звестак, якія размяшчаюцца на афіцыйным партале ведамства кожныя дзве гадзіны.

Службы памежнага кантролю арыентаваныя на максімальна аператыўнае афармленне грамадзян, якія перасякаюць мяжу, запэўнілі ў памежным камітэце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках