19 красавiка 2024, Пятніца, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

200 дзяўчат правялі ў Берасці велапарад на шпільках

8

У акцыі ўдзельнічалі не толькі жыхаркі Берасця, але і госці з польскага Любліна.

Трэці велапарад на шпільках сёння даў старт святочным мерапрыемствам, прысвечаным 996-й гадавіне Берасця, паведамляе БелТА.

Каб надаць маляўнічасць параду, дэвіз якога "пранясём нашу любоў па горадзе", веласіпедысткі спецыяльна прыбраліся ў сукенкі, упрыгожылі свае прычоскі і ровары ружамі, якія з'яўляюцца сімвалам любові.

"Я мяркую, што жанчына і каханне - гэта сінонімы. Мы ў гэтым годзе хацелі выказаць сваю любоў у шырокім сэнсе слова: да сябе, жыцця, да горада Берасця, таму наважылі дэкараваць усе кветкамі", - сказала арганізатарка велапараду на шпільках Ірына Гібашава.

На ідэю паўдзельнічаць у трэцім па ліку велапарадзе берасцейкі адгукнуліся з энтузіязмам. Па вуліцах горада над Бугам сёння праехалі больш за 200 прадстаўніц прыгожага полу. Да гараджанак далучыліся і жыхаркі польскага Любліна. Удзельніцы ўпрыгожылі сябе і ровары жывымі і штучнымі кветкамі, зробленымі з паперы, пацерак, паветраных шароў.

Прыбраныя веласіпедысткі выклікалі немалую цікавасць у гледачоў. Мінакі махалі дамам рукой, услед ім сігналілі аўтамабілісты. Праехаўшы па галоўных вуліцах Берасця, удзельніцы фінішавалі на набярэжнай ракі Мухавец. Там для іх была арганізаваная забаўляльная праграма з майстар-класамі, вясёлымі конкурсамі і гульнямі. Самых крэатыўных чакалі падарункі. Прынамсі, адмысловымі дыпломамі ўзнагароджаныя ўладальніцы самага арыгінальнага вобраза, самай кветкавай прычоскі, самага кветкавага ровара. Скончылася акцыя святочным чаяваннем на цеплаходзе "Гродна".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках