20 траўня 2024, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква размяшчае часткі ВПС на мяжы з Беларуссю ды Украінай

1
Масква размяшчае часткі ВПС на мяжы з Беларуссю ды Украінай

Расея, якая ўжо другі год праводзіць «вайсковыя вучэнні» на мяжы з Украінай, цяпер стварае на мяжы пункты сталай дыслакацыі.

Міністэрства абароны РФ паведамляе аб фармаванні аб'яднанняў ВПС і СПА на захадзе краіны.

"У склад аб'яднанняў увайшлі злучэнні і воінскія часці 1-га камандавання ВПС і СПА Заходняй вайсковай акругі, дыслакаваныя на тэрыторыі 28 суб'ектаў РФ Паўночна-Заходняга і Цэнтральнага Федэральных акругаў (знаходзіцца на мяжы з Беларуссю ды Украінай). Сярод іх злучэнні знішчальнай, бамбавальнай, вайскова-транспартнай і вайсковай авіяцыі, а таксама злучэнні радыётэхнічных і зенітна-ракетных войскаў", - сказана ў паведамленні.

У Мінабароны Расеі таксама распавялі, якая тэхніка ўвайшла ў склад ВПС і УПА.

Сярод іншага, на ўзбраенні авіяцыйныя комплексы Су-34, Су-35С, Су-30см, верталёты Ка-52, Мі-28Н, Мі-35, Мі-8МТВ5, зенітныя ракетныя сістэмы С-300, С-400, Панцыр-С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках