Фотафакт: Новыя графіці «Свабоду Статкевічу» ў Менску
3- 12.08.2015, 15:59
- 10,579

Новыя графіці з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча з'явіліся ў Менску ў дзень нараджэння палітвязня.
Надпісы былі нанесеныя чорнай фарбай на сцены старых будынкаў, а таксама на агароджы ў розных раёнах горада. Акрамя таго, у Менску з'явіліся новыя налепкі з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча ды астатніх палітвязняў.
Фотаздымкі даслалі ў рэдакцыю charter97.org жыхары сталіцы.

Нагадаем, Мікалай Статкевіч, асуджаны на шэсць гадоў зняволення за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў «выбараў» 2010 года, сёння адзначае дзень нараджэння. Палітыку споўнілася 59 гадоў.