Менчукі: Хутка даляр будзе па 20 тысяч
59- 13.08.2015, 10:41
- 49,335
Курс даляра ў Беларусі перасягнуў чарговую псіхалагічную мяжу.
Сёння банкі прадаюць амерыканскую валюту па 16 тысяч, а афіцыйны курс ушчыльную наблізіўся да гэтай мяжы, паведамляе «Белсат».
З пачатку мінулага тыдня беларускі рубель абясцэніўся на 5%.
Менчукі не здзіўлены такому скачку валют.
«Мы гэтага чакалі», - сказаў мужчына.
«Мы, беларусы, прывыклі да гэтага і ўжо пасля Новага года ведалі, што кошт нашага рубля нашмат ніжэйшы. Думаю, да 20 тысяч дойдзе», - адзначыла мянчанка.