Дзень Салідарнасці ў Паставах: Свабоду Беларусі!
2- 16.08.2015, 12:54
- 6,652
На вуліцах Паставаў з'явіліся дзесяткі новых налепак.
На іх намаляваная лічба «16» і лозунг «Свабоду Беларусі!». Налепкі, як стала вядома charter97.org, расклеілі на слупах і дошках аб'яваў.
Нагадаем, 16 чысло кожнага месяца з'яўляецца Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна праходзяць у Беларусі, а таксама - у шматлікіх краінах свету.