На вуліцах Берасця з'явіліся партрэты Статкевіча
2- 16.08.2015, 16:18
- 4,706
Плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязня расклеілі ў цэнтры Берасця ў Дзень Салідарнасці.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач з Берасця.
Паводле ягхоны слоў, у Дзень салідарнасці 16 жніўня ў найбольш людных месцах горада з'явіліся плакаты з патрабаваннем вызваліць палітвязня Мікалая Статкевіча.
Нагадаем, 16 чысла кожнага месяца з'яўляецца Днём Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, а таксама зніклымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі. Акцыі ў гэты дзень традыцыйна адбываюцца ў Беларусі, а таксама - у шматлікіх краінах свету.