26 красавiка 2024, Пятніца, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы адправяць у космас віскі

4
Японцы адправяць у космас віскі

Вытворцы віскі мяркуюць, што ўмовы на борце МКС могуць зрабіць смак напою больш мяккім.

Японская кампанія Suntory збіраецца адправіць на Міжнародную касмічную станцыю (МКС) тры гатункі віскі, вытрыманых цягам 10, 18 і 21 года, каб праверыць, як стан бязважкасці адаб'ецца на смаку напою, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Agence France-Presse.

Вытворцы віскі мяркуюць, што ўмовы на борце МКС - бязважкасць і пастаянная тэмпература - могуць зрабіць смак напою больш мяккім. Калі віскі вернецца на Зямлю, дэгустатары вызначаць, ці апраўдаліся іх чаканні.

Адпраўка бочачак у космас чакаецца прыкладна праз месяц. Прадстаўнікі кампаніі Suntory сцвярджаюць, што не збіраюцца выкарыстоўваць «касмічны» віскі ў камерцыйных мэтах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках