29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая кампанія дапамагае «Газпраму» будаваць газаправод у абыход Беларусі

9
Нямецкая кампанія дапамагае «Газпраму» будаваць газаправод у абыход Беларусі

Нямецкая фірма далучылася да пагадненняў італьянскай, брытанска-галандскай і аўстрыйскай кампаній з «Газпрамам».

Wintershell збіраецца дапамагаць з Паўночным патокам Газпрам Кампанія Wintershell, якая з'яўляецца даччыным прадпрыемствам найбуйнейшага хімічнага прадпрыемства Нямеччыны BASF, заключыла з «Газпрамам» мемарандум аб далучэнні да будаўніцтва двух новых ветак газаправода «Паўночны паток». З адпаведнымі паведамленнямі выступілі прэс-службы кампаній, паведамляе Deutsche Welle.

Паводле паведамлення, новыя веткі павінны падвоіць магутнасці ўжо двух існуючых ветак патоку, які пасля іх будаўніцтва зможа транспартаваць блізу 55 кубічных метраў расейскага газу ў Нямеччыну ў абыход Беларусі і Украіны (Паўночны паток транспартуе газ па Балтыйскім моры.

Таксама адзначаецца, што BASF стаў чацвёртым заходнім канцэрнам, які далучыўся да праекту. Да гэтага выказалі жаданне ўдзельнічаць у праекце італьянская E.ON, брытанска-галандская Shell і аўстрыйская кампанія OMV. Гэтыя кампаніі падпісалі адпаведныя мемарандумы на эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу ў чэрвені 2015 года. Праект плануецца скончыць да канца 2019 года.

Пры гэтым характэрна, што яшчэ ў студзені 2015 у «Газпраме» заяўлялі, што не збіраюцца пашыраць Паўночны паток. Якім чынам гэтыя буйныя ўгоды карэлююцца з уведзенымі Еўразвязам санкцыямі ў дачыненні да Расеі, пакуль невядома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках