27 красавiка 2024, Субота, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажырам цягнікоў дазволілі вяртаць грошы за квіткі

2
Пасажырам цягнікоў дазволілі вяртаць грошы за квіткі

Новыя правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання дзейнічаюць у краіне з 1 жніўня.

Гэты дакумент зацверджаны пастановай Савета міністраў Беларусі №609 ад 17 ліпеня 2015 года, піша «Інтэрфакс».

Пастановай унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў у Правілы перавозак. Акрамя таго, частка нормаў Правілаў удасканаленая з улікам практыкі іх ужывання.

Прынамсі, дакументам вызначаны парадак афармлення, пераафармлення і праезду па праязных дакументах (квітках). Так, вызначана, што пры пераафармленні праязнога дакумента на раней адыходзячы цягнік, у выпадку змяншэння кошту праезду, пасажыру вяртаецца розніца ў кошце квітка.

- Да гэтага часу розніца ў кошце праезду ў такіх выпадках не вярталася, - растлумачылі ў прэс-цэнтры БЧ.

Яшчэ адным новаўвядзеннем стане тое, што з 1 жніўня афармленне абанементных квіткоў «працоўнага дня» будзе праводзіцца без указання прозвішча, імя і імя па бацьку. Гэта азначае, што праязны будзе афармляцца без прад'яўлення дакумента, які засведчвае асобу.

Акрамя таго, вяртанне грашовых сродкаў за нявыкарыстаныя абанементныя квіткі будзе праводзіцца паводле заявы пасажыра, без прад'яўлення дакументаў, якія пацвярджаюць прычыну вяртання.

Новыя Правілы перавозак пасажыраў, багажу і грузабагажу ўтрымліваюць і шэраг іншых змяненняў і дапаўненняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках