18 красавiка 2024, Чацвер, 21:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілёў: Галоўная задача крымскіх татараў - вызваленне паўвыспы

5
Мустафа Джамілёў: Галоўная задача крымскіх татараў - вызваленне паўвыспы
Мустафа ДЖАМІЛЁЎ

Міжнародныя санкцыі ў дачыненні да Расеі могуць вярнуць Украіне анэксаваны Крым.

Пра гэта заявіў лідар крымска-татарскага народа, Упаўнаважаны прэзідэнта Украіны ў справах крымска-татарскага народа Мустафа Джамілёў, выступаючы перад удзельнікамі II Сусветнага кангрэса крымскіх татараў, паведамляе «Крым. Рэаліі».

«Наша галоўная мэта - выратаванне паўвыспы ад незаконнай анэксіі і вяртанне назад. На нашу думку, адзін з метадаў барацьбы - выкарыстанне санкцый. Канчатковая мэта санкцыяў - вывад расейскіх войскаў. Калі будуць уведзеныя дадатковыя санкцыі, то мы зможам вярнуцца на нашу радзіму, я ўпэўнены . Але для дасягнення гэтай мэты трэба, каб сусветная грамадскасць таксама далучылася. Калі міжнародныя дзяржавы не будуць разам працаваць, то ўсе нашы намаганні будуць безвыньковымі», - сказаў ён.

Джамілёў нагадаў пра ролю крымска-татарскага народа ў падзенні сталінскага рэжыму ў СССР, і падкрэсліў, што крымскія татары маюць права на падтрымку міжнароднай грамадскасці для аднаўлення дэмакратычных правоў і каштоўнасцяў.

Ён адзначыў, што крымскіх татараў рознымі метадамі вымушаюць да дэпартацыі. «Усё, што робіцца незаконнай уладай, робіцца для таго, каб прадстаўнікі карэннага народа не змаглі заставацца ў Крыме... Прадстаўнікі акупацыйнай ўлады не грэбавалі ніякімі сродкамі: арышты, ператрусы ў школах, прыцягненне да адказнасці, пазбаўленне людзей іх бізнэсу. Змушалі крымска-татарскіх прадстаўнікоў пакінуць зямлю. Пасля анэксіі Крыма адбылося больш за 150 фактаў ператрусаў у дамах. Гэта ўсё правакацыйная дзейнасць акупацыйнай улады. Адной з найважнейшых задач Сусветнага кангрэса крымскіх татараў з'яўляецца адпрацоўка метадаў барацьбы з гэтай сітуацыяй», - адзначыў Джамілёў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках