19 красавiка 2024, Пятніца, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рок-канцэрт пад Менскам скончыўся масавымі арыштамі

60
Рок-канцэрт пад Менскам скончыўся масавымі арыштамі

Міліцыя сарвала рок-канцэрт, які праводзіўся 1 жніўня каля Ратамкі.

Пра гэта распавяла БелаПАН сведка інцыдэнту - дзяўчына, якая папрасіла яе не называць.

Канцэрт панк-рок-гуртоў праходзіў у лесе ў раёне чыгуначнай станцыі Зялёнае, куды з'ехалася блізу васьмідзесяці маладых людзей. Яны развялі вогнішча, некаторыя ўсталявалі намёты.

Канцэрт пачаўся прыкладна а 20.00, а праз дзве гадзіны яго нечакана перапынілі супрацоўнікі міліцыі. Са слоў дзяўчыны, гэта былі супрацоўнікі АМАП і людзі ў цывільным - усяго блізу трыццаці чалавек. «Яны нічога не тлумачылі і не патрабавалі, проста наляцелі і пачалі валіць хлопцаў на зямлю тварам уніз, дзяўчат не чапалі», - распавяла суразмоўца. Гэтак жа, без тлумачэння прычын, іх пратрымалі каля паўтары гадзін у лесе, а затым завялі ў аўтазак. Некаторых затрыманых білі.

Тых, хто прыехаў на канцэрт на асабістым транспарце, адпусцілі, папярэдне аштрафаваўшы за паркоўку ў неналежным месцы. Астатніх, прыкладна 40-50 чалавек, даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі УУС Менскага райвыканкама, размешчаны ў пасёлку Ратамка, і сталі правяраць дакументы, што сведчаць асобу. Некаторых адпускалі адразу, на іншых складалі пратаколы паводле артыкуле «дробнае хуліганства» Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП).

У дачыненні да суразмоўніцы таксама склалі пратакол - яна абвінавачваецца ў нецэнзурнай лаянцы. Дзяўчыну пагражалі адправіць у ізалятар часовага ўтрымання, але ў выніку адпусцілі, папярэдне узяўшы падпіску, згодна з якой яна абавязваецца з'явіцца па позве ў суд. Дата суда невядомая.

Зараз, са слоў дзяўчыны, у міліцыі застаюцца пяцёра затрыманых. Яны абвінавачваюцца па трох артыкулах КаАП: удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, знаходжанне ў нецвярозым стане і супраціў праваахоўным органам. Суд над імі павінен адбыцца ў панядзелак, 3 жніўня.

Жорсткія дзеянні супрацоўнікаў міліцыі субяседніца звязвае з «прэзідэнцкімі выбарамі», напярэдадні якіх улады асцерагаюцца любых нефармальных сходаў, у тым ліку канцэртаў, на якіх збіраецца моладзь.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках