29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Асіповічамі сутыкнуліся 30 аўтамабіляў

Аварыі з удзелам трох дзесяткаў аўтамабіляў адбыліся раніцай 2 жніўня ў Асіповіцкім раёне праз задымленне ад ляснога пажару і туману.

А 07:00 ад дзяжурнага па РАУС выратавальнікам Асіповіцкага падраздзялення МНС паступіла інфармацыя пра тое, што на 117-м кіламетры аўтадарогі Менск - Гомель каля вёскі Ясень адбылося ДТЗ з пацярпелым. Высветлена, што грузавы аўтамабіль «Фальксваген» сутыкнуўся з грузавіком «Івека». Кіроўца «Фальксвагена» апынуўся заблакаваным - ён знаходзіўся ў аўтамабілі адзін. З дапамогай гідраўлічнай аварыйна-выратавальнай прылады мужчына быў дэблакаваны ратавальнікамі. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны ў бальніцу, піша БелаПАН.

Усяго на ўчастку дарогі працягласцю блізу чатырох кіламетраў, размешчаным у нізіне ў раёне пасёлка Татарка, сёння раніцай праз пагаршэнне бачнасці, выкліканага задымленнем ад ляснога пажару і туманам, адбыліся ДТЗ з удзелам больш за тры дзесяткі аўтамабіляў. Зараз задымлення на дарозе няма, пажар ліквідуюць работнікі Міністэрства лясной гаспадаркі - усяго 50 чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках