2 траўня 2024, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковыя караблі Расеі заўважаныя ля межаў Латвіі

2

Мінабароны Латвіі паведаміла аб выяўленні двух караблёў ВМФ Расеі недалёка ад сваёй мяжы.

Гаворка ідзе пра судны «Віктар Канецкі» і «Аляксандр Абухоў», паведамляе РБК.

«Узброеныя сілы 2 жніўня зафіксавалі на адлегласці 5 марскіх міль ад тэрытарыяльных вод Латвіі судна «Віктар Канецкі», якое цягнула на буксіры мінны загараджальнік «Аляксандр Абухоў» ВМФ Расеі», - гаворыцца ў Twitter латвійскага вайсковага міністэрства.

Латвія неаднаразова паведамляла пра выяўленне расейскіх вайсковых самалётаў і суднаў ля межаў краіны. Прынамсі, у канцы ліпеня ўзброеныя сілы Латвіі паведамілі пра тое, што заўважылі расейскія вайсковыя самалёты і адзін карабель непадалёк ад межаў краіны.

Два расейскіх самалёты Ан-124 і адзін Ил-76 былі зафіксаваныя патрульнымі самалётамі над нейтральнымі водамі Балтыйскага мора. Акрамя таго, карабель «Меркурый» быў заўважаны ў выключнай эканамічнай зоне.

3 тращня ўзброеныя сілы Латвіі зафіксавалі ў пяці мілях ад тэрытарыяльных вод краіны эскадру расейскіх вайсковых караблёў, у склад якой уваходзіць падводная лодка. У памежнай зоне вайскоўцы таксама зафіксавалі палёт расейскага вайскова-транспартнага самалёта Ан-22.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках