Расейскі рубель прадаўжае імкліва падаць
4- 21.08.2015, 9:21
- 8,473
Біржавы курс даляра перад закрыццём таргоў на Маскоўскай біржы 20 жніўня ўпершыню за паўгода перавысіў 68 рублёў.
Падзення курсу рубля да амерыканскай валюты адбываецца на фоне зніжэння кошту нафты маркі Brent, паведамляе РБК.
За некалькі хвілін да закрыцця таргоў на Маскоўскай біржы, а 23:44 даляр дасягнуў максімальнага за дзень значэння - 68,01 рубля. Курс еўра перад закрыццём складаў 76,49 рубля. Апошнім разам курс даляра быў вышэй за 68 рублёў 2 лютага, калі амерыканская валюта каштавала 68,42 рубля.
Падзенне курсу рубля ў дачыненні да амерыканскай валюты суправаджаецца зніжэннем коштаў нафты. 20 жніўня кошт нафты маркі Brent знізіўся да мінімуму са студзеня - кастрычніцкі ф'ючэрс каштаваў $46,32.