26 красавiка 2024, Пятніца, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вайсковай базе ЗША ў Японіі адбылася сэрыя выбухаў

3

Выбухі адбыліся раніцай 24 жніўня паводле мясцовага часу ў адным з складоў вайсковай базы.

Сэрыя выбухаў адбылася на вайсковай базе ЗША, размешчанай у японскім горадзе Сагаміхара (прэфэктура Канагава, рэгіён Канта, выспа Хансю), паведамляе Lenta.ru.

Фатаграфіі і відэазапісы з месца здарэння ў нядзелю, 23 жніўня, выклаў у Twitter журналіст ізраільскага тэлеканала Channel 1 Амічай Штайн (Amichai Stein).

Тэлеканал NHK удакладняе, што выбухі адбыліся раніцай 24 жніўня паводле мясцовага часу ў адным з складоў вайсковай базы. Пасля гэтага на аб'екце пачаўся пажар. На месцы працуюць больш за дзесяць пажарных разлікаў.

Варта адзначыць, што ў Сагаміхары знаходзіцца амерыканская база Кэмп Дзама. Там дыслакаваныя I корпус Арміі ЗША ў Японіі, авіяцыйны аддзел «Ніндзя», 500-я брыгада вайсковай выведкі, наземныя сілы самаабароны Японіі ды іншыя падраздзяленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках