27 красавiка 2024, Субота, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў

3
Папа Францыск асабіста хадайнічаў аб вызваленні беларускіх палітвязняў
ПАПА РЫМСКІ ФРАНЦЫСК
ФОТА: AFP

Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.

25 жніўня дзяржаўны сакратар Папы рымскага Францыска кардынал П'етра Паролін даў аўдыенцыю намесніку міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алене Купчыной, паведамляе catholic.by.

Падчас гутаркі, між іншым, удзельнікі сустрэчы пракаментавалі афіцыйнае паведамленне беларускага боку, якое было накіраванае 24 жніўня дыпламатычным прадстаўнікам некаторых краін у Рэспубліцы Беларусь што да пастановы Аляксандра Лукашэнкі аб вызваленні Мікалая Дзядка, Ігара Аліневіча, Мікалая Статкевіча, Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова «як гуманітарнага акта ў адказ на просьбы, накіраваныя з боку краін Еўразвязу, Злучаных Штатаў Амерыкі і рымскага пантыфіка».

Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь у адказ на шматлікія пытанні паведамляе, што вышэйшая інфармацыя дыпламатычнага паходжання адпавядае рэчаіснасці: Папа Францыск асабіста выступіў з хадайніцтвам у гэтай справе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках