19 траўня 2024, Нядзеля, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбытак Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў за паўгода знізіўся на 31%

3
Прыбытак Беларусі ад экспарту нафтапрадуктаў за паўгода знізіўся на 31%

Прыбытак ад экспарту нафтапрадуктаў у студзені-чэрвені 2015 знізіўся на 31,1% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 да $3861,098 млн.

Пры гэтым, фізічны аб'ём паставак вырас на 20,9% да 8,998 млн тон. Сярэдні экспартны кошт склаў $429 123 за тону, знізіўшыся на 43,0%, піша АФН.

Экспарт у краіны па-за СНД у студзені-чэрвені вырас на 51,3% і склаў 7,189 млн тон, у грашовым выразе знізіўся на 13,9% да $2889,95 млн.

Галоўным «спонсарам» беларускага нафтавага афшора выступае Вялікабрытанія (брытанскія афшорныя кампаніі), імпартавана 5,28 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў. Другое месца займае Галандыя з 818 тыс тон імпарту. Трэцяе месца - у Літвы з 356 тыс тон. На чацвёртым радку знаходзіцца Сербія, куды было адгружана 300 тыс тон нафтапрадуктаў.

Пастаўкі ў краіны СНД знізіліся на 32,8% да 1,809 млн тон, у вартасным выражэнні - на 56,8% і склалі $971 147 млн.

Асноўным імпарцёрам застаецца Украіна - 1,379 млн тон. У Расею было пастаўлена 375 тыс тон.

За 6 месяцаў 2015 года Беларусь знізіла экспарт нафты на 0,2% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2015 года да 808 тыс тон. Увесь аб'ём быў экспартаваны ў Нямеччыну.

Прыбытак ад экспарту нафты склаў $323,023 млн, знізіўшыся на 47,9%. Сярэдні экспартны кошт упаў на 47,8% да $399,83 за тону.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках