20 траўня 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежскі тэлеканал пакажа серыял пра расейскую акупацыю

Нарвежскі тэлеканал пакажа серыял пра расейскую акупацыю

Серыял «Акупаваныя» пакажа ў канцы верасня нарвежскі тэлеканал TV2.

Сюжэт фільма будуецца на тым, што Нарвегія, дзе да ўлады прыходзяць «зялёныя» палітыкі, адмаўляецца ад здабычы нафты і газу, пасля чаго кіраўніцтва Еўразвязу, якое не хоча адмаўляцца ад нарвежскіх энэрганосьбітаў, просіць Расею напасці на Нарвегію. Масква пагаджаецца і захоплівае нарвежскія нафтагазавыя радовішчы, паведамляе руская служба BBC.

Расейскае пасольства ў Нарвегіі заявіла, што аўтары серыяла наважылі ў горшых традыцыях «халоднай вайны» папалохаць нарвежскага гледача пагрозай з Усходу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках