20 траўня 2024, панядзелак, 2:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя вядзе перамовы з Егіптам аб продажы «Містраляў»

9
Францыя вядзе перамовы з Егіптам аб продажы «Містраляў»

Францыя вядзе перамовы з Егіптам аб продажы двух гелікоптараносцаў пасля таго, як у пачатку месяца была прынятая пастанова аб скасаванні кантракту з РФ.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, піша «Еўрапейская праўда».

«Сапраўды існуюць дыскусіі адносна паставак двух «Містраляў», - заявіў адзін з французскіх чыноўнікаў, блізкі да перамоваў - гэта Егіпет».

Са слоў крыніцы, калі пагадненне будзе заключанае, то яно будзе фінансавацца часткова краінамі Персідскага заліва, якія ўважаюць прэзідэнта Егіпта Абдэль-Фатаха Аль-Сісі апорай у барацьбе з забароненай групоўкай «Мусульманскае братэрства».

Іншы французскі чыноўнік пацвердзіў перамовы з Егіптам аб продажы «Містраляў», аднак адзначыў, што пытанне фінансавання застаецца неразвязаным.

Як паведамляецца, летась Егіпет купіў чатыры невялікія вайсковыя караблі Gowind, пабудаваныя вытворцам «Містраль» кампаніяй DCNS, 64% акцый якой належаць Францыі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што сярод прэтэндэнтаў на «Містраль» - Егіпет і Саудаўская Аравія.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках