20 траўня 2024, панядзелак, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БТ: Ганчарэнка адмовіўся вярнуцца ва «Урал»

12
БТ: Ганчарэнка адмовіўся вярнуцца ва «Урал»
Віктар Ганчарэнка
ФОТА: URA.RU

Агенцтва навін Белтэлерадыёкампаніі выступіла з заявай аб тым, што беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка не мае намеру вяртацца ва «Урал».

«Паводле звестак Агенцтва тэленавін, у кантракце беларуса ёсць пункт аб тым, што ён можа скасаваць дамову ў аднабаковым парадку, чым Ганчарэнка і скарыстаўся, напісаўшы заяву аб сыходзе на ўласнае жаданне. Разам з галоўным трэнерам у Менск вярнуўся і памочнік галоўнакамандуючага Руслан Зубік. У размяшчэнні ФК «Урал» дагэтуль беларускі трэнер Вадзім Скрыпчанка, а таксама запрошаныя Ганчарэнкам брамнік Жаўноў і абаронца Мартыновіч. Кіраўніцтва ФК «Урал» выказвае надзею, што галоўны трэнер вернецца да матчу «Церак» - «Урал». Расейскія СМІ, у сваю чаргу, намякаюць, што гэты матч, магчыма, будзе насіць дагаворны характар», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, 24 жніўня стала вядома, што беларускі спецыяліст пакінуў «Урал». Ганчарэнка займаў пасаду галоўнага трэнера клуба з 14 чэрвеня 2015 года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках