20 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Купляйце беларускае? А вы кошты бачылі?»

25

Школьныя распродажы зараз у самым разгары. Бацькі кідаюцца з аднаго аддзела ў іншы, каб падрыхтаваць дзяцей да новага навучальнага года.

У ЦУМе дзеля гэтага нават паставілі палатку і арганізавалі продаж на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр.

Ну што ж, паспрабуем разабрацца, у колькі абыдзецца сёння сабраць дзіця ў школу, піша «Наша Нiва».

Школьныя прыналежнасці

Сшыткі ёсць як звычайныя, так і з выразнымі малюнкамі.

Набыць можна як 1500, так і за 4000.

Асартымент пеналаў вялікі: ёсць для дзяўчынак і для хлопчыкаў, вялікія і маленькія. Але настолькі прымітыўныя малюнкі... Так, яны яркія, але машынкі і Барбі ўжо не прыцягнуць сённяшніх дзяцей.

Вокладкі на кніжкі каштуюць або шмат, або на іх няма цэнніка.

Новыя дзённікі з новымі коштамі:

Акварэль і фарбы каштуюць ад 10 да 30 тысяч.

Альбомы для малявання таксама маюць розныя кошты. У залежнасці ад якасці паперы, можна набыць і за 8-9 тысяч, а самыя якасныя каштуюць больш за 30 000. Пэндзлі заўсёды былі дарагімі. Сёння ЦУМ прапануе пэндзлі расейскай вытворчасці «Палітра» коштамі ад 36 да 301 тысячы!

Зараз усё гэта трэба скласці ў заплечнік ці сумку. Для дзяўчынак ёсць толькі два варыянты:

Сярэдняя кошт заплечніка - мільён. На сумку - 1,5 мільёна. Тут кожны выбірае адпаведны бюджэт.

З мужчынскімі ўсё прасцей. Адна з любімых гульняў школьнікаў - Angry Birds. Заплечнік з выявай анімаваных птушак будзе каштаваць больш за мільён.

Калі ваш вучань аматар больш строгага стылю, ёсць варыянт і для яго.

Ёсць нават і бюджэтныя варыянты. Калі добра пакапацца, то можна знайсці адносна добрыя заплечнікі ў суадносінах кошт/якасць.

Спартыўнае адзенне

Асаблівай розніцы паміж дзіцячым адзеннем у гендэрным плане няма. Ды і розніцы ў ЦУМе асаблiва не ўбачыць. Кажуць, што ўнісэкс ў модзе.

Што больш выгадна: набыць спартыўны касцюм або асобна штаны, майку і куртку?

Вось больш ці менш годны спартыўны касцюм:

Цяпер жа паспрабуем асобна ўзяць майку і штаны.

Звычайная белая майка каштуе 91 000. Штаны - 182 900. Цалкам рэальна набыць якую-небудзь вятроўку 300000, і такім чынам вы зэканоміце. Але часам бацькі шкадуюць часу, не заўважаючы, што гэта можа абыйсціся ім танней.

Што тычыцца спартыўнага абутку, то ўсё не так дрэнна. Ёсць добрыя варыянты з адносна сярэднімі коштамі.

Школьная форма

Тут проста жах. Часам здаецца, што шыюць беларускае адзенне людзі, якія зусім нічога не разумеюць у адзенні. Вядома, у кожнага свой густ, але пагадзіцеся, калі б рабілі нешта добрае, то ўсе б раілі і ўсе хвалілі. А так звычайна чуеш толькі негатыўныя водгукі.

Вы б апранулі на сваю дачку вось гэта?

А вось гэта тлумачыць ўстойлівы выраз, пра тое, што дзеці ходзяць у школу як на памінкі:

З жаночым адзеннем у ЦУМе вялікія праблемы. Усё больш-менш прыгожае - дорага. А таннае проста немагчыма ўявіць на дзецях. Гэта клуб готаў нейкіх.

Вось такая, на першы погляд, фірмовая вопратка, каштуе ў межах мільёна.

З дзіцячым дзявочым абуткам тое ж. Уважліва паглядзіце на якасць і кошт такога абутку:

Ёсць і ўнісэкс варыянт за 900 000:

Так нават заробку і ў 500 даляраў не хопіць. У асноўным дзявочы абутак так і стаіць. Дзе 800 тысяч, недзе 1,5 мільёна.

Зноў-такі, з мужчынскім адзеннем куды лягчэй. Беларускіх касцюмаў вялікая колькасць. Можна знайсці і не дорага, і рознага колеру. Якасць - іншая справа. Вось самі паглядзіце:

Кашулі ёсць прыталеныя і звычайныя. У сярэднім дзіцячую хлапчуковую кашулю можна купіць за 150-200 тысяч.

З абуткам сітуацыя трохі змяняецца. Можна шмат пачуць, што няма патрэбнага памеру для хлопчыкаў. На каго робяць беларускі абутак? На маленькіх хобітаў або на гіганцкіх карлікаў? Але ёсць і добрыя варыянты, як вось гэты:

На назе, праўда, яны глядзяцца не так крута.

Хлапчуковы абутак можна набыць як за 600 тысяч, так і 350 тысяч.

Вердыкт

Калі выдаткаваць цэлы дзень на пошук добрага адзення свайму вучню або вучаніцы, то можна знайсці для дзіцяці нешта годнае. Гэта будзе каштаваць больш за 3,5 млн. Гэта шмат? Так. Ці можна без гэтага абысціся? Не. Што рабіць?

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках