20 траўня 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што відэа з катамі пазбаўляюць ад санлівасці

1
Навукоўцы высветлілі, што відэа з катамі пазбаўляюць ад санлівасці

Група навукоўцаў Амерыканскага хімічнага грамадства правяла даследаванне з мэтай высветліць, як заставацца бадзёрым цягам усяго дня.

Навуковая арганізацыя высветліла, што змагацца з санлівасцю дапаможа не толькі кава. Навукоўцы сцвярджаюць, што заставацца энэргічным і бадзёрым без кафеіну дапамогуць жартаўлівыя відэа з каткамі, пітная вада, а таксама танцы і музыка, паведамляе Daily Mail.

Відэа з катамі здольнае падняць узровень гармонаў, якія адказваюць за канцэнтрацыю ўвагі і панізіць узровень гармону стрэсу картызолу, вада дапаможа пазбегнуць абязводжвання, што правакуе стомленасць, а танцы і музыка падвысяць узровень энэргіі і здымуць напружанне. Акрамя таго, навукоўцы рэкамендуюць працаваць пры яркім асвятленні, каб пазбегнуць дрымотнасці, піша «Новы час».

«Даследаванні дэманструюць сувязь паміж яркім асвятленнем і ўзроўнем пільнасці чалавека. Калі адчуваеце стомленасць цягам працоўнага дня, неабходна выйсці на вуліцу на сонца. Гэта дапаможа аднавіць сілы», - кажуць спецыялісты.

Раней навукоўцы з Універсітэта Індыяны, ЗША давялі, што відэа з катамі павялічваюць энэргію, прыносяць станоўчыя эмоцыі і памяншаюць негатыўныя пачуцці.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках