20 траўня 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадаркоўскі прапанаваў расейцам не выконваць амаральныя законы

2
Хадаркоўскі прапанаваў расейцам не выконваць амаральныя законы
Міхаіл Хадаркоўскі

Экс-кіраўнік ЮКОСа заявіў, што расейцы маюць права не выконваць шэраг амаральных і несправядлівых законаў, прынятых у краіне за апошнія гады.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міхаіла Хадаркоўскага на сайце "Адкрытай Расеі".

"Грамадзяне Расеі маюць поўнае права не выконваць неправавыя, несправядлівыя законы, такія, як "закон Дзімы Якаўлева" і законы аб знішчэнні санкцыйных прадуктаў. Яны маюць маральнае і, галоўнае, законнае права абыходзіць блакаванні Роскомнадзора", - сказаў былы кіраўнік ЮКОСа.

Да ліку неправавых выракаў Міхаіл Хадаркоўскі прылічае прысуды ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцова, нацболу Алегу Міронаву, а таксама вердыкты ў справе Pussy Riot і ў справе Алега Навальнага.

Пры гэтым экс-кіраўнік ЮКОСа адзначае, што ўважае за законную пастанову суда аб умоўна-датэрміновым вызваленні Яўгеніі Васільевай, бо ў падмурку ўсякага права ляжыць міласэрнасць.

"Трымаць за кратамі чалавека толькі дзеля постраху іншым, чалавека, які ўжо нікому не пагражае і кампенсаваў сваю частку шкоды, - неміласэрна", - тлумачыць Хадаркоўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках