20 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фондавым рынку Кітая аднавіўся рост

На фондавым рынку Кітая аднавіўся рост

Кітайскі фондавы рынак вярнуўся да росту пасля працяглага спаду.

Індэкс Shanghai Composite пасля пяцідзённага падзення ў чацвер узняўся на 0,6%, перадае расейская служба BBC.

Іншыя азіяцкія фондавыя індэксы таксама паказалі рост. На адкрыцці таргоў японскі Nikkei 225 вырас на 1,1%, ганконскі Hang Seng на 2,5%, паўднёвакарэйскі KOSPI - на 0,7%, аўстралійскі S&P/ASX 200 - на 1,2%.

У панядзелак індэкс Шанхайскай біржы страціў 8,5%, што прычынілася да падзення фондавых рынкаў ва ўсім свеце - найгоршага за апошнія восем гадоў.

На наступны дзень Цэнтральны банк Кітая ўліў у фінансавую сістэму краіны 150 млрд юаняў (22,4 млрд даляраў), спрабуючы палепшыць сітуацыю на фондавым рынку краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках