20 траўня 2024, панядзелак, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

5 мільёнаў за плёткі: нечаканыя штрафы, пра якія мы можам не ведаць

14
5 мільёнаў за плёткі: нечаканыя штрафы, пра якія мы можам не ведаць

Журналісты склалі рэйтынг як малавядомых, так і распаўсюджаных парушэнняў і штрафаў за іх, на якія можа «налучыць» фактычна кожны.

Пра гэта піша «Вечерний Гродно».

1. Нельга мяняць даляры нават родным ці сябрам

Усякую валюту можна памяняць на беларускія рублі толькі ў банку. Штраф за парушэнне - да 18 мільёнаў рублёў, або да 100 базавых адзінак, з канфіскацыяй валюты.

(Артыкул 11.2 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП))

2. Нельга захоўваць дома шмат алкаголю і тытунёвай прадукцыі

Штраф - да 18 мільёнаў рублёў (або ад 10 да 100 базавых адзінак) для алкаголю, да 50 базавых адзінак - для цыгарэт, з канфіскацыяй алкаголю і цыгарэт.

Звярніце ўвагу: закон аб забароне захоўвання і правозу па Беларусі больш за 200 штук цыгарэт або больш за 5 літраў алкаголю без акцызных марак Беларусі ці больш за 15 літраў алкаголю без дакументаў аб законнасці іх набыцця працягвае дзейнасць.

(Артыкул 12.27 КоАП)

3. Нельга нецэнзурна лаяцца на вуліцы, пляжы, у краме ды іншых грамадскіх месцах

Штраф за дробнае хуліганства - да 5,4 мільёна рублёў (гэта значыць ад 2 да 30 базавых адзінак) або адміністрацыйны арышт.

(Артыкул 17.1 КоАП)

4. Ляжаць на сонцы топлес - рызыкуеш пайсці падмятаць двор

Штраф да 5,4 мільёна належыць тым, хто наважыў публічна раздзецца ці схадзіць у малой патрэбе ў хмызняк. Нельга ляжаць топлес на пляжы або з'яўляцца там галяком сярод адпачывальнікаў, а нудысцкіх пляжаў у нас няма. Прадугледжаны штраф ад 2 да 30 базавых адзінак або адміністрацыйны арышт.

(Артыкул 17.1 КоАП)

5. Распавёў плёткі пра знаёмага - штраф да 5,4 млн

Забаронена распаўсюджваць хлуслівую інфармацыю пра іншага чалавека, якая яго ганьбіць. За паклёп уважаецца нават вуснае паведамленне хлуслівай інфармацыі пра каго-небудзь, калі ёсць довады гэтага (аўдыё-, відэазапіс, пацверджанні сведак).

(Артыкул 9.2 КоАП «Паклёп»)

6. Пайшоў у лес у чарніцы - штраф да 4,5 млн

У спякоту забаронена заходзіць у лесу шпацыраваць, катацца на ровары або збіраць ягады. Забарона распаўсюджваецца і на не курцоў. Штраф - да 25 базавых адзінак.

(Артыкул 15.29 КоАП)

7. Не выпалаў мак - штраф да 3,6 млн

За вырошчванне маку, канапель або іншых раслін, якія змяшчаюць наркатычныя або псіхатропныя рэчывы, на лецішчы ці дома пагражае штраф - 20 базавых адзінак. Не дапамогуць і змякчальныя акалічнасці: калі ў вас адна расліна або «пустазелле» з'явілася само.

(Артыкул 16.1 КоАП)

8. Пражыў шашлыкі на вогнішчы побач з домам - штраф да 2,16 млн

Нельга распальваць вогнішчы бліжэй за 10 метраў ад дамоў ды іншых пабудоў, 20 метраў - ад лесу, 30 метраў - ад сціртаў сена і саломы, на сухой траве ці не акапанай перыметрам сырой зямлёй дзялянцы, удакладнілі ў УМНС Гарадзенскай вобласці.

(Артыкул 15.58 КоАП)

9. Закурыў на прыпынку - штраф да 720 тысяч рублёў

Нельга курыць у грамадскім транспарце, на прыпынках, у падземных пераходах, на стадыёнах, вакзалах, у крамах ды іншых месцах абслугоўвання насельніцтва, у арганізацыях аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, гандлю. Штраф - да 4 базавых адзінак.

(Артыкул 17.9 КоАП)

10. Скупануўся ў кар'еры - штраф да 540 тысяч

Забаронена купацца ў вадаёмах з надпісам «Небяспечна», заплываць за буі. Штраф - ад 1 да 3 базавых адзінак.

(Артыкул 23.63 КоАП)

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках