20 траўня 2024, панядзелак, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты менскага «Дынама» сёння згуляюць з «Зальцбургам»

3
Футбалісты менскага «Дынама» сёння згуляюць з «Зальцбургам»

Беларускі клуб мае добрыя шанцы, каб трапіць у групавы этап Лігі Еўропы.

27 жніўня футбалісты менскага "Дынама" правядуць матч у адказ у плэй-оф Лігі Еўропы. У Аўстрыі яны згуляюць з "Зальцбургам", гульня пачнецца а 21.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", перадае "Еўрарадыё".

Нагадаем, што тыдзень таму ў Берасці дынамаўцы ў цяжкім змаганні атрымалі перамогу з лікам 2:0. Яны маюць добрыя шанцы, каб трапіць у групавы этап Лігі Еўропы, у якім упершыню згулялі летась.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках