20 траўня 2024, панядзелак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нідэрланды прэзентуюць даклад аб гібелі рэйса MH17 13 кастрычніка

1
Нідэрланды прэзентуюць даклад аб гібелі рэйса MH17  13 кастрычніка

Да гэтага сваякі пасажыраў і экіпажа рэйса MH17 будуць праінфармаваныя пра змест гэтага дакладу падчас закрытай сустрэчы.

Рада бяспекі на транспарце Нідэрландаў апублікуе канчатковы даклад аб прычынах гібелі малайзійскага "Боінга" над Усходняй Украінай 13 кастрычніка гэтага года. Да гэтага сваякі пасажыраў і экіпажа рэйса MH17 будуць праінфармаваныя пра змест гэтага дакладу падчас закрытай сустрэчы, паведамляе руская служба BBC.

"Боінг-777" Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, 17 ліпеня 2014 года быў збіты над тэрыторыяй усходняй Украіны, якая знаходзілася пад кантролем прарасейскіх узброеных фармаванняў; загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Расследаванне паралельна вядуць дзве групы. Высвятленнем прычын катастрофы займаецца Рада бяспекі на транспарце Нідэрландаў. Крымінальнае расследаванне вядзе міжнародная следчая група, у склад якой уваходзяць экспэрты з Аўстраліі, Бэльгіі, Галандыі, Малайзіі і Украіны.

У выпушчаным у чацвер прэс-рэлізе Рады бяспекі на транспарце Нідэрландаў гаворыцца, што пра тое, дзе і як менавіта 13 кастрычніка адбудзецца знаёмства журналістаў і шырокай публікі з дакладам аб гібелі рэйса MH17, будзе абвешчана дадаткова.

Адразу ж пасля катастрофы з'явілася версія пра тое, што рэйс МН17 быў збіты пры дапамозе зенітна-ракетнай сістэмы "Бук", якая прыбыла з Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках