20 траўня 2024, панядзелак, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

1350 працоўных «Строммашыны» - пад пагрозай звальнення

5
1350 працоўных «Строммашыны» - пад пагрозай звальнення

Магілёўскі завод «Строммашына» прызнаны банкрутам.

Паведамляецца, што сума запазычанасці складае 154 мільярдаў 958 мільёнаў рублёў. Кошт усёй маёмасці завода - 300 мільярдаў 468 мільёнаў рублёў. 1350 працаўнікоў прадпрыемства апынуліся пад пагрозай звальнення.

Прававы інспектар прафсаюза РЭП у Магілёўскай вобласці Аляксей Яўгенаў распавёў praca-by.info, на што могуць разлічваць працоўныя збанкрутаванага завода.

- На прадпрыемстве адкрываюць конкурсную вытворчасць, і завод падлягае санацыі, альбо ліквідацыі, - сказаў ён. - Калі вырашаць праводзіць санацыю, будзе цалкам замененае абсталяванне, і завод застанецца. Але пры любым з гэтых двух варыянтаў працоўныя, хутчэй за ўсё, працу страцяць. Таму што памяняць абсталяванне патрабуе часу. Наўрад ці ў прадпрыемства ёсць грошы ўтрымліваць працоўных у перыяд санацыі. Але калі яны вырашаць прадаваць маёмасць, грошы на разлік з працаўнікамі ў іх будуць. Паводле закона пры скарачэнні завод павінен выплаціць працаўнікам выхадную дапамогу ў памеры трохмесячнага сярэдняга заробку, папярэдзіўшы за два месяцы да моманту скарачэння.

Прафсаюзны юрыст адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі працаўнікам «Строммашыны» будзе няпроста знайсці новае месца.

- Іх становішчу, асабліва на фоне эканамічнага крызісу, не пазайздросціш. Многія заводы працуюць па тры-чатыры дні, склады заваленыя непрададзенай прадукцыяй. Напрыклад, вагоны Магілёўскага вагонарамонтнага завода стаяць на ўсёй тэрыторыі прадпрыемства, і ўздоўж усіх чыгуначных шляхоў, эшалонамі стаяць. Значна менш стала аб'яў аб вакансіях, - сказаў на заканчэнне Аляксей Яўгенаў.

У завода «Строммашына» - стогадовая гісторыя, ён вядомы ўсім магілёўцам. Прадпрыемства знаходзіцца ў самым цэнтры горада, побач з Домам саветаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках