20 траўня 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Хілько: Аб спыненні агню тэрарыстамі з 1 верасня слаба верыцца

7
Максім Хілько: Аб спыненні агню тэрарыстамі з 1 верасня слаба верыцца

Хутчэй за ўсё, услед за пастановай кантактнай групы ў Менску, баевікі працягнуць абстрэлы з мэтай абвінаваціць украінскі бок у парушэнні міру.

Такую ацэнку заяве Менскай кантактнай групы аб неабходнасці спыніць агонь на ўсёй лініі размежавання на Данбасе з 1 верасня даў у інтэрв'ю сайту charter97.org украінскі палітолаг, экспэрт East European Security Research Initiative Максім Хілько.

- Трэба спачатку зразумець, што мелі на ўвазе ўсе бакі: спыніць агонь з 1 верасня ці толькі на 1 верасня. З той інфармацыі, якая была апублікаваная, пакуль не зусім зразумела, ці будзе гэта пастаяннае спыненне агню або проста «падарунак» дзецям на Дзень ведаў.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе толькі пра адзін дзень - 1 верасня. І няма ўпэўненасці, што нават у такі дзень баевікі спыняць агонь і не пачнуць правакацыйныя абстрэлы, каб абвінаваціць, як звычайна, украінскі бок у парушэнні перамір'я.

Праз такую мадэль паводзін сепаратыстаў Менскія пагаднення ніколі і не выконваліся. Хоць, вядома, хацелася б спадзявацца, што хаця б 1 верасня баевікі ўстрымаюцца ад абстрэлаў, і дзеці з гарадоў і вёсак лініі размежавання змогуць пайсці ў школу не пад выбухі снарадаў.

Таму, што агонь будзе спынены надоўга - верыцца слаба. Таму што не чуваць пакуль ніякіх сур'ёзных аргументаў з боку Захаду, якія маглі б прымусіць расейскі бок спыніць агонь.

Сёння Расея адправіла сепаратыстам чарговы так званы «гуманітарны канвой». А пасля кожнага такога «канвою», як мы ўжо ведаем, сітуацыя заўсёды пачынае абвастрацца. Што там вязе Расея ў гэтым «канвоі» - праверыць немагчыма, таму спадзявацца на тое, што агонь спыніцца надоўга, ніякіх падстаў няма.

- Калі Менскія перамовы шматкроць паказалі сваю неэфектыўнасць, можа Украіне мае сэнс дамагацца іншага фармату мірнага ўрэгулявання?

- Перамовы, нават такія, у любым выпадку маюць сэнс, таму што, нават іх не выканалі, яны прыводзяць да нейкага зніжэння вастрыні баявых дзеянняў. А гэта - захаваныя жыцці ўкраінскіх салдат. Да таго ж, пасля першых і другіх Менскіх пагадненняў Украіна атрымала час для ўмацавання абароны сваіх рубяжоў. Таму нават такі неэфектыўны фармат, як Менскі, меў сэнс.

Неабходна прызнаць, што на сённяшні дзень мы не маем іншых фарматаў, акрамя Менскага і Нармандскага. Прапанова прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды аб пераходзе да Жэнеўскага фармата, на маю думку, не абавязкова б прывяло да ўзмацнення пазіцый Украіны на такіх перамовах.

Таму што замена канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель на прадстаўніцу Еўразвяза ў замежных справах і бяспецы Фрэдэрыку Магерыні, па-мойму, наўрад ці б узмацніла ўкраінскую пазіцыю на перамовах з Расеяй. Калі фігура Мэркель яшчэ штосьці ды значыць для Уладзіміра Пуціна, то ці значыць для яго нешта Магерыні - выклікае вялікія сумневы.

На сённяшні дзень, на маю думку, альтэрнатыў Менскаму і Нармандскаму фармату няма. Менскі фармат далёка не такі эфектыўны, як хацелася б, але перамовы ў любым выпадку - лепш вайны, нават калі яны проста на час паслабляюць інтэнсіўнасць агню.

Ключ да развязання праблемы - не ў фармаце перамоваў, а ва ўзмацненні рэальнага ціску заходніх хаўруснікаў на Расею. Трэба пераходзіць да такіх метадаў уздзеяння на Расею, якія вымусяць яе выконваць мірныя пагадненні. Павінен наступіць момант, калі хаўруснікі Украіны падключаць тыя механізмы ўздзеяння, якія найбольш эфектыўныя, а не тыя, якія найбольш танна ім абыходзяцца.

Тады наступіць эфект і ад Менскіх, і ад Нармандскіх перамоваў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках