20 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча чакае росту колькасці бежанцаў з Украіны праз вайну

Польшча чакае росту колькасці бежанцаў з Украіны праз вайну

Прэзідэнт Польшчы чакае павелічэння колькасці бежанцаў з Украіны ў сувязі з працягам канфлікту на Данбасе.

Пра гэта Анджэй Дуда паведаміў у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild, піша "Европейская правда".

Паводле ягоных слоў, Польшча імкнецца праяўляць салідарнасць з ЕЗ у пытанні мігрантаў, аднак праз канфлікт ва Украіне праблема шукальнікаў прытулку становіцца яшчэ больш вострай.

"Пакуль ідуць баявыя дзеянні, тысячы ўкраінцаў будуць працягваць уцякаць з краіны, пераважна ў Венгрыю і Польшчу. Мы найбліжэйшыя суседзі ўкраінцаў, таму тут яны могуць адчуваць сябе ў бяспецы", - сказаў прэзідэнт.

Ён дадаў, што пры павелічэнні напружанасці ў канфлікце ў Польшчу прыбудзе яшчэ больш бежанцаў.

"Ужо ёсць сведчанні таго, што некалькі сотняў тысяч украінцаў хочуць з'ехаць у Польшчу", - адзначыў Дуда.

Раней у МЗС Польшчы паведамлялі, што масавы дазвол прытулку ўкраінцам магло б мець драматычныя наступствы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках