20 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жан-Клод Юнкер: Украіна можа разлічваць на бязвізавы рэжым з Еўразвязам

4
Жан-Клод Юнкер: Украіна можа разлічваць на бязвізавы рэжым з Еўразвязам
ЖАН-КЛОД ЮНКЕР
ФОТА: AP

Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер мяркуе, што Украіна паказала добры прагрэс у сферы візавай лібералізацыі.

Кіеву застаецца развязаць яшчэ шэраг задач, галоўным чынам - у галіне барацьбы з карупцыяй. Пра гэта Жан-Клод Юнкер паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі паводле вынікаў сустрэчы з Пятром Парашэнкам, паведамляе ЛігаБізнэсІнформ.

"Украіна паказала вельмі нядрэнны прагрэс. Мы атрымалі ад украінскага боку справаздачу 17 жніўня, і цяпер працягваем гэтую дыскусію", - заявіў Юнкер. Ён таксама адзначыў, што ён не зможа аднаасобна прыняць пастанову аб скасаванні віз для Украіны. "Пастанову будзе прымаць кожная краіна-чалец, але я асабіста зраблю ўсё, каб пазіцыя Еўракамісіі была самай пазітыўнай", - запэўніў прэзідэнт Еўракамісіі.

Ён таксама адзначыў, што перад Украінай застаецца яшчэ шэраг задач. "Ёсць шэраг момантаў, якія трэба палепшыць, але галоўнае тычыцца барацьбы з карупцыяй, - адзначыў ён. - Думаю, мы зможам выдаць станоўчую пастанову (у канцы 2015)".

Пятро Парашэнка таксама выказаў упэўненасць, што ЕЗ узгодніць скасаванні віз для грамадзян Украіны. "Упэўнены, што ацэначная місія, якая наведае Украіну найбліжэйшым часам, пацвердзіць наш прагрэс і нашыя дасягненні", - паведаміў украінскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках