20 траўня 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскага дэпутата пазбавяць пасады ў ПАРЕ за паездку ў Крым

1
Французскага дэпутата пазбавяць пасады ў ПАРЕ за паездку ў Крым
ЦЬЕРЫ МАРЫЯНІ

Бюро Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы разгледзіць дзеянні кіраўніка камітэта ў пытаннях міграцыі Цьеры Марыяні на найбліжэйшым пасяджэнні.

Яно адбудзецца ў панядзелак у Парыжы, і, магчыма, выкажацца за яго адстаўку, піша "Европейская правда". У парадку дня Бюро Парламенцкай асамблеі на разгляд вынесена пытанне аб рэакцыі гэтага органа на паездку шэрагу французскіх парламентарыяў у Крым.

У распараджэнні СМІ таксама апынулася копія перапіскі кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі Уладзіміра Ар’ева ды іншых дэпутатаў ПАРЕ ад Украіны, а таксама Цьеры Марыяні і прэзідэнта ПАРЕ Ан Брасер.

Ар’еў, прынамсі, нагадвае, што Марыяні і ягоныя калегі паехалі ў акупаваны Крым без узгаднення з Украінай, незаконна перасякаючы ўкраінскую мяжу, тым самым парушыўшы шэраг пастаноў ПАРЕ, прынятых у 2014-2015 гг.

У сумесным лісце дэпутатаў у адрас Марыяні гаворыцца, што ягоныя дзеянні сведчаць аб "грубым парушэнні міжнародных нормаў, кодэкса паводзін дэпутатаў ПАРЕ, а таксама непавазе да пастаноў ПАРЕ і галоўных прынцыпаў Асамблеі". На падставе гэтага, украінскі бок просіць, каб на чарговым пасяджэнні камітэта была прынятая пастанова аб адстаўцы ягонага кіраўніка.

У сваю чаргу, Цьеры Марыяні адказаў на адзін з лістоў пратэсту ў свой адрас, адпраўлены прэзідэнтам ПАРЕ Ан Брасер. Ён заявіў, што мяркуе сваім неад'емным правам паездку ў Крым, бо "кіруецца прынцыпам свабоды перамяшчэння".

Раней паведамлялася, што група французскіх дэпутатаў наведвала паўвыспу без узгаднення з украінскімі ўладамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках