20 траўня 2024, панядзелак, 0:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Ніякага Менска-3 не будзе

1
Пятро Парашэнка: Ніякага Менска-3 не будзе
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: AP

Ужо падпісаныя ў Менску пагадненні з'яўляюцца комплекснымі, адзінае - трэба дамагчыся іх выканання ад ўсіх удзельнікаў канфлікту на Данбасе.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка паведаміў, што неабходнасці укладаць трэція Менскія пагадненні аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе няма. Пра гэта ў чацвер, 27 жніўня, кіраўнік дзяржавы сказаў прэс-канферэнцыі паводле вынікаў сустрэчы з кіраўніком Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам у Брусэлі, паведамляецца на ягоным афіцыйным сайце.

"Не існуе і не будзе існаваць ніякага Менска-3, паколькі ўжо існуе ўвесь комплекс Менскіх пагадненняў. Яны аб'ёмныя, комплексныя. Адзінае, што трэба зрабіць для таго, каб ва Украіне быў мір, - іх трэба выконваць", - адзначыў Парашэнка.

Ён падкрэсліў, што ўсе бакі Менскіх пагадненняў павінныя выконваць усе ўзятыя на сябе абавязанні, паколькі "мірны працэс павінен мець сапраўдны, а не фэйкавы характар".

Прэзідэнт заявіў, што Украіна са свайго боку прытрымліваецца ўсіх пунктаў Менскіх пагадненняў і працуе над іх імплементацыяй. Гаворка ідзе аб рэжыме спынення агню, узаемадзеянні з АБСЕ, адводзе цяжкіх узбраенняў ад лініі судакранання і ўнясення змены ў Канстытуцыю. Тым часам Парашэнка адзначыў, што Расея сваю частку пагадненняў не выконвае.

"Выкананне Менскіх пагадненняў з боку Расеі не адбываецца. Толькі за апошні дзень Украіна мае страты сярод асабістага складу ў колькасці 20 чалавек, з якіх сем загінулых у выніку артылерыйскага агню з забароненых Менскімі пагадненнямі відаў узбраення", - сказаў прэзідэнт Украіны.

Парашэнка адзначыў, што ў выпадку невыканання Расеяй пагадненняў чакае далейшага "ўвядзення персанальных санкцый у дачыненні да асоб, адказных за парушэнне незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, у тым ліку анэксіі Крыму". Ён таксама сказаў, што цяпер Украіна пастаянна будзе ставіць пытанне альбо аб увядзенні міратворцаў на базе пастановы РБ ААН для эфектыўнага выканання Менскіх пагадненняў, альбо аб выкарыстанні спецыяльнай місіі ЕЗ.

Вайсковы канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года і працягваецца да гэтага часу. Баевікі кантралююць частку тэрыторый Данецкай і Луганскай абласцей. Падчас баявых дзеянняў, паводле ацэнак ААН, загінулі 6,8 тысяч чалавек, яшчэ больш за 17 тысяч атрымалі раненні.

Першыя Менскія пагадненні аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе былі падпісаныя 5 верасня 2014 года, але пагадненне аб спыненні агню была парушаная праз дзень. Другія Менскія пагадненні падпісалі 12 лютага 2015 года, яны дзейнічаюць да гэтага часу. Згодна з ім з 15 лютага 2015 года на Данбасе ўсімі бакамі канфлікту было абвешчанае перамір'е, але дасягнуць поўнага спынення агню не ўдалося. У шэрагу населеных пунктаў Данецкай і Луганскай абласцей баявыя дзеянні працягваюцца.

Апошнімі тыднямі ўкраінскі бок рэгулярна заяўляе пра пагаршэнне сітуацыі на Данбасе і магчымым наступе расейскіх войскаў на пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках