20 траўня 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 100 крам могуць пакараць за «алкагольныя» запазычаннасці

10
Больш за 100 крам могуць пакараць за «алкагольныя» запазычаннасці

Улады Менска запатрабавалі ад гандлёвых сетак і крам да канца дня 28 жніўня разлічыцца за пастаўлены алкаголь.

Менгарвыканкам 26 жніўня правёў нараду з гандлёвымі сеткамі, крамамі і ўстановамі грамадскага харчавання. Ад гандлёвых аб'ектаў запатрабавалі тэрмінова разлічыцца з айчыннымі вытворцамі алкаголю за пастаўленую прадукцыю, паведамляе "Ежедневник".

Дэдлайн быў вызначаны да канца дня 28 жніўня. Тых, хто не паспее да гэтага тэрміну пагасіць пратэрмінаваную запазычанасць, абяцаюць пазбавіць ліцэнзіі і прыпыніць дзейнасць.

У спісе кандыдатаў на пакаранне - ужо пацярпелая ад санкцый Мінгандлю сетка магазінаў "Дабраном". Тут праверка выявіла пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць перад пастаўшчыкамі алкаголю і тытунёвых вырабаў. "Звесткі пра пратэрмінаваную запазычанасць 21 жніўня 2015 г. накіраваныя ў ліцэнзійны орган (Менскі райвыканкам) для прыняцця захадаў рэагавання ў частцы дзеяння ліцэнзіі на права ажыццяўлення раздробнага гандлю алкагольнымі напоямі і тытунёвымі вырабамі", - паведамілі ў Мінгандлю.

Гарадскія ўлады нагадалі прадстаўнікам гандлю, што наяўнасць пратэрмінаванай запазычанасці 2 і больш разоў на працягу года ў разліках за пастаўленыя алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы з'яўляецца грубым парушэннем заканадаўства аб ліцэнзаванні, пра што абвяшчае ўказ Лукашэнкі 1 верасня 2010 года.

Нядаўна дыктатар абураўся станам алкагольнай галіны беларускай прамысловасці і распарадзіўся разгрузіць склады вытворцаў спіртнога да 15 верасня.

Менгарвыканкам ужо збіраў нараду паводле гэтага пытання, на якім пастанавіў «у самыя кароткія тэрміны максімальна насыціць аб'екты гандлю і грамадскага харчавання айчыннымі алкагольнымі напоямі і півам».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках