20 траўня 2024, панядзелак, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усэйн Болт стаў 10-разовым чэмпіёнам свету ў лёгкай атлетыцы

2
Усэйн Болт стаў 10-разовым чэмпіёнам свету ў лёгкай атлетыцы
УСЭЙН БОЛТ
ФОТА: AP/DARRON CUMMINGS

Ямайскі спрынтар Усэйн Болт здабыў золата ЧС у лёгкай атлетыцы на дыстанцыі 200 метраў і стаў дзесяціразовым чэмпіёнам свету.

Устаноўлены спартоўцам рэкорд - 19,55 секунды, паведамляе руская служба BBC.

Пяць дзён таму Усэйн Болт здабыў золата на дыстанцыі 100 метраў, калі абагнаў амерыканца Джасціна Гэтліна.

У забегу на 200 метраў Гэтлін зноў прыйшоў другім з вынікам 19,74 секунды. Трэцім гонку скончыў паўднёваафрыканец Анаска Джобадвана.

У Болта цяпер ёсць шанец атрымаць і 11-ы тытул чэмпіёна свету ў лёгкай атлетыцы ў эстафетным забегу ў суботу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках