20 траўня 2024, панядзелак, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Сусветны банк падпісалі крэдытнае пагадненне

1
Украіна і Сусветны банк падпісалі крэдытнае пагадненне

Пазыка ў суме $500 мільёнаў выдаецца на 16 гадоў, з сямігадовым ільготным перыядам.

Міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ва Украіне, Беларусі і Малдове Чымяа Фан падпісалі дамову аб вылучэні Украіне другога крэдыту ў аб'ёме $500 мільёнаў для паскарэння рэформаў. Пра гэта паведамляе УНИАН.

Са слоў Абрамавічуса, крэдыт выдадзены тэрмінам на 16 гадоў, са ільготным перыядам 7 гадоў, на працягу якога Украіна не будзе выплачваць цела крэдыту, а толькі працэнты, якія складуць 1,25%.

Акрамя таго, міністр адзначыў, што гэтыя сродкі паскораць правядзенне рэформаў ва Украіне, прынамсі ў энэргетычным сектары, у паляпшэнні ўмоў для вядзення бізнесу і ў сацыяльнай сферы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках