20 траўня 2024, панядзелак, 2:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты Brent падняўся да $46

6
Кошт нафты Brent падняўся да $46

Кошт нафты дасягнуў $46,22 за барэль - гэта на 7,14% вышэй за ўзровень закрыцця таргоў у папярэдні дзень.

Кошт нафты Brent увечары 27 жніўня перавысіў адзнаку 46 даляраў за барэль. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў на сайце РБК, піша ZN.ua.

Паводле стане на 18:09 кошт нафты Brent склаў 46,22 даляраў за барэль, што на 7,14 адсоткаў вышэй за ўзровень закрыцця таргоў у папярэдні дзень.

Раніцай 27 жніўня кошт нафты маркі Brent падняўся больш як на 1 даляр за барэль пасля навін аб нечаканым падзенні ў ЗША запасаў сырой нафты.

Адзначым, 24 жніўня кошт нафты двойчы апускаўся да мінімуму з сакавіка 2009 года на фоне значнага зніжэння індэксаў на таргах у Кітаі, ЗША і Еўропе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках