20 траўня 2024, панядзелак, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі ДАІ будуць дзяжурыць ля менскіх школ

7
Супрацоўнікі ДАІ будуць дзяжурыць ля менскіх школ

Пачынаючы з 31 жніўня супрацоўнікі ДАІ з самае раніцы арганізуюць узмоцненае дзяжурства каля школ і дзіцячых садкоў.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» паведамілі ў УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Асаблівую ўвагу нададуць выкананню аўтамабілістамі правілаў прыпынення і стаянкі. Такі кантроль ДАІ накіраваны на бацькоў, якія прывозяць дзяцей у школу і пакідаюць свае аўтамабілі ў неналежных месцах, а таксама іншых кіроўцаў, якія парушаюць хуткасны рэжым паблізу школ, не прапускаюць дзяцей, якія ідуць праз дарогу.

Акрамя рэйдаў інспектары правядуць прафілактычныя акцыі і мерапрыемствы, наведаюць школьныя лінейкі і выступяць у працоўных калектывах.

- Ужо ў гэтую суботу, 29 жніўня, а 11.00 на базе в/ч 3214 унутраных войскаў МУС пройдзе мерапрыемства для прафілактыкі бяспечных паводзін на дарозе «Першы раз - у першы клас», у якім возьмуць удзел больш за 200 дзяцей. Інспектары ДАІ навучаць дзяцей правілам дарожнага руху, правядуць конкурсы ў яздзе на ровары і ролікавых каньках, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Да 5 верасня ў Менску праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!». Згодна з п. 166.9 ПДР у дні правядзення такіх мерапрыемстваў кіроўцы абавязаныя ездзіць у светлы час дня з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках