20 траўня 2024, панядзелак, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Бэльгіі: Мы падтрымліваем санкцыі супраць Расеі

Прэм'ер-міністр Бэльгіі: Мы падтрымліваем санкцыі супраць Расеі

Бэльгія паслядоўна падтрымлівае палітыку санкцый у дачыненні да Расеі.

Прэм'ер-міністр Бэльгіі Шарль Мішэль на сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Брусэлі заявіў, што ягоная краіна паслядоўна падтрымлівае палітыку санкцый у дачыненні да Расеі, піша ЛІГАБізнесІнформ.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны, Шарль Мішэль адзначыў: "Бэльгія паслядоўна падтрымлівае палітыку санкцый у дачыненні да Расеі, нягледзячы на тое, што яны шкодзяць нашай краіне". Аднак, дадаў ён, "для нас прынцыпы важнейшыя".

Таксама прэм'ер-міністр Бэльгіі падкрэсліў, што ягоная краіна пільна сочыць за сітуацыяй у сферы бяспекі і намагае на поўным выкананні менскіх дамоўленасцяў. "Вызваленне закладнікаў, адвод зброі, прысутнасць АБСЕ - гэта адзіная магчымасць развязвання канфлікту", - заявіў кіраўнік урада Бэльгіі.

"Мы цяпер знаходзімся на ўздыме нашых палітычных, дыпламатычных і эканамічных стасункаў і збліжаемся з пункту гледжання каштоўнасцяў", - адзначыў па выніках перамоў Шарль Мішэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках