Украіна ды Польшча дамовіліся ўзаемна абараняць сакрэтную інфармацыю
1- 27.08.2015, 20:50
- 22,201
Пагадненне тычыцца органаў дзяржаўнай улады, прадпрымальнікаў а таксама фізічных асоб.
Адпаведнае пагадненне падпісалі ў чацвер у Варшаве кіраўнікі СБУ і Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) Польшчы Васіль Грыцак і Дарыюш Лучак, паведамляе Укрінформ.
"Паводле дамовы, будуць створаныя новыя юрыдычныя падставы для абароны сакрэтнай інфармацыі, якой будуць абменьвацца Украіна ды Польшча, ці якая будзе рыхтавацца ў рамках супрацоўніцтва абедзвюх краін", - гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што пагадненне тычыцца органаў дзяржаўнай улады, прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць сакрэтныя кантракты, а таксама фізічных асоб у сферы дадзенага ім доступу да сакрэтнай інфармацыі і ў рамках выканання імі службовых абавязкаў.