19 красавiка 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь вярнулася спякота

У Беларусь вярнулася спякота

Тэмпература паветра будзе вагацца блізу 30 градусаў.

У пятніцу, 28 жніўня, варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць пераважна вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску, толькі ўдзень на паўночна-заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень на паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходні сярэдні, удзень месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 11..+17°C, месцамі +8..+10°C, максімум удзень будзе ў межах 27.. +33°C, у паўночна-заходніх раёнах 24..+26°C , паведамляе Рэспубліканскі гідраметцэнтр.

Атмасферны ціск уночы істотна не зменіцца, уранні ды ўдзень будзе слаба падаць.

У наступныя два дні захаваецца цёплае надвор'е. 29 жніўня надвор'е будзе фармаваць пераважна вобласць павышанага ціску, на паўночным усходзе захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Уночы і раніцай месцамі на паўночным усходзе невялікія кароткачасовыя дажджы, удзень пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра ўночы +10..+17, на паўднёвым усходзе да +19, удзень +20..+27°C.

30 жніўня надвор'е ў нашай краіне будзе вызначаць антыцыклон, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы 7..+14°C, удзень +20..+ 27°C, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да +30°C.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках