Памёр беларускі баец АТА з пазыўным «Тарас»
35- 28.08.2015, 12:01
- 35,741
Беларус з пазыўным «Тарас» быў цяжка паранены 10 жніўня ў баі пад Белакаменкай на Данбасе.
Ён ваяваў у складзе дабравольніцкага ўкраінскага корпуса «Правага сектара». У тым жа баі загінуў украінец Віталь Целяжэнка.
«Тарас» два разы быў у коме, змагаўся за жыццё, але памёр», - паведаміла ў «Фэйсбуку» кіраўніца медыцынскай службы «Правага сектара» Яна Зінкевіч.
Дата і месца пахавання будуць абвешчаныя пазней.