26 красавiка 2024, Пятніца, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трыбунал аб МН17 створаць, нягледзячы на супраціў Расеі

6
Трыбунал аб МН17 створаць, нягледзячы на супраціў Расеі

Міжнародны трыбунал будзе створаны або на пасяджэнні Генасамблеі ААН, або шляхам падпісання міждзяржаўнай дамовы.

Пра гэта падчас пасяджэння Кабінета міністраў паведаміў прэм'ер Украіны Арсеній Яцэнюк, піша "Украінская праўда".

Ён нагадаў, што Расея заблакавала правам вета ў РБ ААН стварэнне Міжнароднага трыбунала аб MH17. Аднак, са слоў Яцэнюка, трыбунал усё адно будзе створаны. "Дзякуючы намаганням МЗС прапрацоўваецца варыянт як стварэння Міжнароднага трыбунала на Генеральнай асамблеі ААН, так і падпісання міждзяржаўнай дамовы аб стварэнні міжнароднага трыбунала і прыцягнення да адказнасці асоб, якія ўчынілі гэтае злачынства супраць чалавечнасці", - адзначыў ён.

Нагадаем, 29 ліпеня Расея не дала Радзе бяспекі ААН стварыць трыбунал. Праект рэзалюцыі падтрымалі 11 чальцоў Рады бяспекі ААН, 3 устрымаліся, 1 - сталы прадстаўнік ААН ад РФ прагаласаваў супраць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках