16 красавiка 2024, aўторак, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы пачалі выдаткоўваць валютны ашчадак

9
Расейцы пачалі выдаткоўваць валютны ашчадак

Расейцы выдаткоўваць сродкі, якія ў канцы 2014 года на фоне імклівага падзення курсу рубля пераводзілі ў валюту.

За першыя сем месяцаў падзенне рэальнага заробку расейцаў склала 8,8%, у ліпені ён скараціўся на 9,2%. Пры гэтым рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў ліпені нечакана павялічыліся - рост да папярэдняга месяца склаў 1,4%, піша РБК.

Рэальныя наяўныя даходы - гэта тыя даходы, якія застаюцца за вылікам падаткаў і іншых абавязковых выплат з папраўкай на інфляцыю. У цэлым з пачатку 2015 падзенне гэтага паказчыка склала амаль 3%. Такія звесткі падаюцца ў маніторынгу Мінэканамразвіцця аб бягучым стане эканомікі за сем месяцаў 2015 года.

Такая рознаскіраваная дынаміка, мусібыць, звязаная з «павольнай акумуляцыяй насельніцтвам ашчадку ў выглядзе рублёвай гатоўкі і накіраваннем яе на бягучае спажыванне або перавод у іншыя ашчадныя актывы», - гаворыцца ў дакуменце.

Прычына разыходжанні дынамікі заробку і даходаў насельніцтва сапраўды звязаная з ашчадкам, згаджаецца дырэктарка Цэнтру аналізу даходаў і ўзроўню жыцця ВШЭ Лілія Аўчарова. «Калі насельніцтва пераводзіць валютныя ашчадак у рублі, то гэта ўважаецца за даход», - тлумачыць экспэртка. Людзі пачынаюць выдаткоўваць сродкі, якія ў канцы 2014 года на фоне імклівага падзення курсу рубля пераводзілі ў валюту. Гэта адбіваецца на дынаміцы даходаў.

Гэта тлумачэнне пацвярджаецца і тым, што ў ліпені абарачэнне раздробнага гандлю ў стасунку да чэрвеня неістотна, але вырасла - на 0,1% (год да года падзенне склала 9,2%). Пры гэтым за студзень-ліпень дынаміка - спрэс адмоўная: за гэты перыяд абарачэнне раздробнага гандлю скарацілася на 8,1%. Сума рублёвых укладаў насельніцтва, паводле звестак ЦБ, са студзеня да ліпеня вырасла з 13,7 трлн да 14,8 трлн рублёў, гэта значыць амаль на 8%.

Мусібыць, ужо да верасня насельніцтва расстанецца з валютным ашчадкам, і гэтая тэндэнцыя вычарпае сябе, мяркуе Аўчарова.

У гадавым вымярэнні рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў ліпені знізіліся на 2%, але тэмпы падзення замарудзіліся. Для параўнання: у чэрвені падзенне склала 3,1%. Скарачэнне рэальнага заробку, наадварот, паскорылася - да 9,2 з 8,5% у чэрвені.

У цэлым за год рэальныя наяўныя даходы насельніцтва скароцяцца на 7,8%, падзенне заробку складзе 9,8%, вынікае з травеньскага прагнозу Мінэканамразвіцця. І гэта будзе «вельмі вялікі шок - цяжэйшы, чым тое, з чым мы сутыкаліся і ў 1998, і ў 2009 гадах», - заявіў у нядаўнім у інтэрв'ю РБК галоўны эканаміст ЗЭБа Андрэй Кляпач. У 2009 годзе даходы насельніцтва не скарачаліся ў рэальным вымярэнні, нагадаў ён. Цяперашні спад у эканоміцы, на думку Клепача, звязаны з падзеннем попыту, у першую чаргу раздробнага гандлю.

У чэрвені гэтага года намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Любоў Яльцова паведаміла, што рэальныя заробкі ў Расеі могуць вярнуцца на ўзровень 2014 толькі ў 2018 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках