20 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч: Чым больш вы баіцеся, тым больш у вас забіраюць

35
Статкевіч: Чым больш вы баіцеся, тым больш у вас забіраюць

Былы палітвязень Мікалай Статкевіч заклікаў Лукашэнку прыйсці на плошчу, каб сустрэцца са сваімі выбаршчыкамі і адказаць на іхнія пытанні.

Пра гэта ён заявіў на супольнай прэс-канферэнцыі з Уладзімірам Някляевым, Анатолем Лябедзькам і Паўлам Севярынцам, паведамляе «Радыё Свабода».

«Мяне не было, і ў мяне шмат пытанняў назапасілася, а тут нібыта «выбары». Дык вось я ў «нібы прэзідэнта», які цяпер кандыдат, хацеў спытаць: куды ён нас завёў і што прапануе далей? Няхай патлумачыць. Як выбаршчык я маю права паводле закону на выбарчыя сходы, каб даведацца ад кандыдата ягоныя праграму і план. Таму трэба звярнуцца да яго, каб ён прыйшоў на сустрэчу з намі. Я гатовы арганізаваць яму гэтую сустрэчу ў Менску, на Плошчы. Мінімум аховы бярыце - нічога з вамі не здарыцца, я гарантую. Калі гэты чалавек не прыйдзе - ну што ж, будзем абмяркоўваць без яго, што ён нарабіў. Калі ён замест сябе дашле хлопцаў з дубінамі - ну, тады мы атрымаем адказ, што ён далей мерыцца з намі рабіць», - заявіў былы палітвязень.

Статкевіч заклікаў грамадства не баяцца размоў пра Плошчу:

«Цяпер такі страх гэтага слова - «Плошча»... Людзі, вы што ўжо, шыльдачкі пачалі баяцца? Ніхто ж цяпер не кажа пра 11 кастрычніка, бо гэтая дата, фактычна, ужо не цікавая. Мы кажам пра сустрэчу з выбаршчыкамі. А калі ўсё баяцца... Дык калі вы ўсяго баіцеся, то пагатоў у вас забіраюць. Калі ў Лукашэнкі такая складаная фінансавая сітуацыя і прырупіла яму - дай легітымнасць, то давайце скарыстаемся гэтым і трохі прасторы сабе адваюем».

Статкевіч таксама адказаў на абвінавачванні ў тым, што ў 2010 годзе палітыкі вывелі на Плошчу людзей і фактычна падставілі іх пад абух.

«Гэтыя размовы, што нейкіх балванчыкаў дурных завабілі на Плошчу і падставілі пад абух... Дык паводле гэтай логікі ў нас уся гісторыя такая. Вось быў у нас такі Кастусь Астрожскі - узяў, завабіў 30 тысяч чалавек супраць 80 тысяч. Ну, там пашанцавала - праскочылі. Поп Гапон з яго не выйшаў. А вось з Каліноўскага выйшаў - завабіў з шаблямі і косамі людзей супраць самай вялікага войска свету на той час і падставіў пад абух, каб парэзалі. Вы што, так ўспрымаеце гэта? Людзі ведаюць, на што ідуць, яны робяць ўчынак, за які ім ніколі не будзе сорамна. А цяпер прамінулай датай іх робяць нейкімі дурнямі! Статкевіч завабіў, падставіў пад абух... Не абражайце свой народ, яго найлепшую частку. Ім усё адно было, хто там кандыдат, яны выйшлі за сябе, каб сябе паважаць. Людзі выходзяць за сваё, не таму, што ім паабяцалі нешта», - заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках