28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзкі рост коштаў у інтэрнэт-крамах: iPhone за тры дні падаражэў на мільён

7

Прадаўцы распавядаюць, што людзі адмаўляюцца купляць тэхніку і электроніку, шукаюць старыя кошты.

Усяго за некалькі дзён курс даляра ў Беларусі вырас на 5%. Эканамісты звязваюць гэта з падзеннем коштаў нафты і паслабленнем расейскай валюты, якая цягне на дно за сабой беларускую. Пакуль абыходзіцца без падаткаў на куплю даляраў і еўраў, і без вялікіх чэргаў ля абменнікаў. Валюту, хоць і дорага, але можна набыць без праблем. Кошты ў крамах на прадукты пакуль не растуць (хоць, гэта, хутчэй за ўсё, толькі пытанне часу). А вось электроніка і бытавая тэхніка замежнай вытворчасці ўсяго за некалькі дзён падаражэлі на мільёны, паведамляе "Еўрарадыё".

Каталог аднаго з папулярных сайтаў дазваляе ўбачыць розніцу. Робім скрыншоты коштаў раніцай 24 жніўня, калі далар паводле Нацбанку яшчэ каштуе 16730, і ўдзень 27-га - калі афіцыйны курс амерыканскай валюты ў Беларусі роўны 17700 рублям.

Можна лёгка заўважыць, што, напрыклад, папулярны iPhone 6 за некалькі дзён падаражэў больш чым на мільён рублёў. Моцна выраслі кошты таксама на тэлевізары, халадзільнікі і іншую тэхніку. А вось на ровары, напрыклад, кошты засталіся ранейшымі.

Кошты раніцай 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты раніцай 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

Кошты 24 жніўня

Кошты 27 жніўня

"Выраслі кошты, вядома. Змяняем не кожны дзень, але растуць. Людзі ў выніку адмаўляюцца купляць, шукаюць тавар танней. Але ён паўсюль даражэе", - распавядае адміністратар аднаго з крамаў.

Ці будуць зніжацца кошты ў выпадку зніжэння курсу даляра, у некалькіх крамах адказаць не змаглі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках