20 красавiка 2024, Субота, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Інфляцыя і кошты будуць расці далей

1
Барыс Жаліба: Інфляцыя і кошты будуць расці далей
БАРЫС ЖАЛІБА
ФОТА: "Радыё Свабода"

Беларусь апынулася на 3 месцы сярод краін былога СССР у росце спажывецкіх коштаў за студзень-ліпень 2015 года.

За паўгода спажывецкія кошты ў Беларусі выраслі на 7,3%. Найбольшы рост зафіксаваны ва Украіне і Расеі, там спажывецкія тавары сталі даражэйшыя адпаведна на 39,3% і 9,4%. Ніжэй за Беларусь апынуліся паводле інфляцыі Малдова (5,2%), Туркменістан (4,7%), Таджыкістан (2,7%), Азербайджан (2,5%), Грузія і Арменія (па 2,2%), Казахстан ( 1,5%), Латвія (1,1%), Эстонія (0,9%), Літва (0,3%), Кыргізстан (0,2%). Узбекістан звестак не падаў.

Ва Украіне адбываецца ўзброены канфлікт, Расея апынулася пад міжнароднымі санкцыямі за свой удзел у гэтым канфлікце. А з чым звязаны імклівы рост спажывецкіх коштаў у Беларусі і якая можа быць інфляцыя паводле вынікаў года? З гэтымі пытаннямі "Радыё Свабода" звярнулася да экспэрта ў справах эканомікі, прафесара Барыса Жалібы.

«За год валавы ўнутраны прадукт знізіўся на 4%, а грашовая маса расце - крэдытная эмісія з пачатку года павялічылася на 20%, - сказаў ён. - Кажучы простымі словамі, тавараў стала менш, а грошай на руках - больш. Гэта першае.

Другі фактар - як вядома, днямі адбылася можна сказаць чарговая абвальная дэвальвацыя. З пачатку жніўня рубель удачыненні да даляра і еўра патаннеў не менш чым на 10%, а гэта істотна. У выніку, калі да гэтага моманту з інфляцыяй было больш-менш цярпіма, то цяпер можна чакаць рэзкага пагаршэння. Бо пасля хуткай дэвальвацыі лагічна чакаць павелічэння інфляцыі. Днямі Аляксандр Лукашэнка сказаў у Баранавічах, што кошты трымаць не будуць, хоць Мінгандлю паведаміў, што будзе трымаць кошты.

Незразумела, каго слухаць. Але я думаю, што кошты цяжка будзе стрымаць і рост коштаў працягнецца. Якая ў выніку будзе інфляцыя за год? Нагадаю, Нацыянальны банк спачатку прагназаваў гадавую інфляцыю ў 18% плюс-мінус 2%, потым даваў менш, нават 16%. Мяркую, дзесьці на такія лічбы мы і выйдзем у канцы года - гэта 16-18 адсоткаў інфляцыі за год".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках