23 красавiка 2024, aўторак, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Міньён» сабралі ў паказе звыш мільярда даляраў

3
«Міньён» сабралі ў паказе звыш мільярда даляраў

Анімацыйны фільм «Міньёны», створаны кампаніяй Universal-Illumination Entertainment, сабраў у паказе больш за 1 мільярд даляраў.

Аб гэтым піша Variety.

Зборы анімацыйнай камедыі ў паўночнаамэрыканскім паказе склалі 321,9 млн даляраў, у астатнім свеце – 682 млн, піша Lenta.ru.

«Міньёны» сталі трэцім у спісе самых касавых анімацыйных фільмаў у гісторыі - пасля твораў «Халоднае сэрца» (2013) і «Гісторыя цацак: Вялікі ўцёкі» (2010 год). У спісе ўсіх фільмаў-«мільярдэраў» (незалежна ад жанру) «Міньёны» на 23-й пазіцыі.

Для Universal гэта трэці вялікі касавы поспех за год пасля «Фарсажу 7» (1,512 мільярда даляраў ва ўсім свеце, прычым толькі ў кінатэатрах) і «Юрскага свету» (1,628 мільярда).

Разам з «Міньёнамі» творы Universal-Illumination «Я нікчэмны», «Гоп», «Лоракс» і «Я нікчэмны 2» ужо сабралі ў суме больш за 3 мільярды даляраў ва ўсім свеце.

«Міньёны» таксама сталі самым касавым анімацыйным фільмам за ўвесь час у 11 краінах - Вугоршчыне, Інданэзіі, Латвіі, Літве, Філіпінах, Расеі, Славаччыне, Тайландзе, Украіне, ААЭ і В'етнаме. Ён жа стаў самым касавым фільмам вытворчасці кінакампаніі Universal за ўвесь час у Францыі, Нямеччыне, Вугоршчыне, Латвіі, Літве, Расеі і Славаччыне.

«Міньёны» - спін-оф папулярнай франшызы «Я нікчэмны», які распавядае пра прыгоды маленькіх жаўтаскурых памагатых галоўнага героя, які перавыхаваўся з дапамогай бацькоўства вялікага ліхадзея на імя Гру. Дзеянне фільма разгортваецца ў 1968 годзе, да знаёмства мін'ёнаў з Гру, і грунтуецца на жаданні герояў знайсці сабе новага ліхога гаспадара.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках